Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі



Кампанія За Свабодныя выбары


News in English



Свабода – гэта...

Галоўная навіна
Мілінкевіч раскажа праўду пра “выбары”
На сёння 29 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў запрасілі лідэра Руху “За Свабоду” выступіць у якасці даверанай асобы падчас агітацыйных сустрэчаў з выбарцамі. далей...

Навiны Руху
Медыi пра Рух
05/09/2008

Мілінкевіча і Севярынца затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

Лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і сябра аргкамітэту БХД Паўла Севярынца дзве гадзіны трымаюць на пункце пропуска “Каменны Лог”.

05/09/2008

Мілінкевіч павіншаваў Саюз Палякаў Беларусі з 20-годдзем

Беларусы і Палякі  зьвязаныя стагоддзямі супольнай гісторыі. Нас яднаюць памяць аб традыцыях Рэчы Паспалітай, супольныя героі і барацьба за нашу і вашу свабоду, гаворыцца ў лісце лідэра Руху "За Свабоду", дасланым на адрас грамадскай арганізацыі.

05/09/2008

Пракуратура адказала актывісту Руху адпіскай

Дарадца юстыцыі Ю. Демянаў лічыць, што падставаў для праверкі і прыняцця мераў па скарзе актывіста Рамана Кісляка на парушэнне права на атрыманне інфармацыі пра пікет супраць дзеянняў Расіі ў Грузіі няма.

05/09/2008

Выбары ў Беларусі пад увагай міжнароднай супольнасці

З ініцыятывы уплывовай партыі Еўрапарламента – Еўрапейская народная партыя – у Вільні адбудзецца міжнародная канферэнцыя “Еўрапейская палітыка Дабрасуседства: ці будуць парламенцкія выбары ў Беларусі 2008 года дэмакратычным выбарам?”

05/09/2008

Акруговая камісія альбо падатковая інспекцыя?

Акруговую камісію Барысава зацікавілі не толькі даходы вылучэнца ў кандыдаты Сяргея Салаша, але і падаткі. Адсутнасць звестак пра апошнія сталася адной з прычын ягонай нерэгістрацыі

05/09/2008

Актывіст злавіў старшыню ЦВК на хлусні

Незарэгістраваны кандыдат у дэпутаты па Барысаўскай выбарчай акрузе Сяргей Салаш патрабуе ад Лідзіі Ярмошынай прызнаць агучаныя ёй звесткі адносна актывіста неадпавядаючымі рэчаіснасці.

04/09/2008

Ні дня без пікета

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, кандыдат у дэпутаты па Каліноўскай выбарчай акрузе сталіцы Віктар Янчурэвіч падае заяўку на правядзенне 23 пікетаў.

04/09/2008

ЦВК косіць (фотарэпартаж)

У Цэнтарвыбаркаме разглядаюцца скаргі на нерэгістрацыю акруговымі выбарчымі камісіямі. Адмовы ў задавальненні скаргаў пастаўлена на паток.

04/09/2008

ЦВК не задаволіла скаргу Алеся Лагвінца, бо спужалася палітыкі (фота)

У Цэнтарвыбаркаме другі дзень разглядаліся скаргі прэтэндэнтаў у кандыдаты на рашэнні Акруговых выбарчых камісій па іх нерэгістрацыі.

05/09/2008, www.bulletinonline.org

Міністэрства інфармацыі загадала знішчыць улёткі Руху «За Свабоду»

Адначасова намміністра інфармацыі Ігар Лапцёнак прызнаў у дзеяннях актывіста Алеся Шпакоўскага, які распаўсюджваў запрашэнні на сустрэчу з Мілінкевічам, адсутнасць складу адміністрацыйнага правапарушэння, бо матэрыялы "не маюць дачынення да перыядычнай друкаванай прадукцыі"

05/09/2008, Радыё Свабода

Я.Берніковіч ахвяруе эфірны час свайму канкурэнту

Кандыдат у дэпутаты, сябар партыі БНФ Яраслаў Берніковіч вырашыў адмовіцца ад тэле- і радыёвыступу, бо ня лічыць гэты агітацыйны сродак эфэктыўным.

04/09/2008, naviny.by

Суд Брэста не задаволіў скаргу актывістаў на забарону пікета

Актывісты Руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда і Віталь Сымонік абскарджвалі рашэнне  гарвыканкама аб забароне пікета да гадавіны знікнення Змітра Завадскага

04/09/2008, Радыё Свабода

А.Лагвінец: «ЦВК вельмі непрыемна слухаць праўду»

Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец камэнтуе нэгатыўнае рашэньне ЦВК па ягонай скарзе

03/09/2008, Радыё Свабода

Клецк: чыноўнікі атрымалі міліцэйскія правы

Клецкі райвыканкам прыняў рашэньне за № 886 “Аб надзяленьні службовых асобаў Клецкага райвыканкаму паўнамоцтвамі на складаньне пратаколаў аб адміністратыўных парушэньнях”.

03/09/2008, www.belaruspartisan.org

Чыноўніца не хоча друкаваць праграму кандыдата

Горацкаму кандыдату ў дэпутаты Андрэю Юркову старшыня акруговай камісіі хоча памяняць аўтабіяграфію, а таксама забараняе друкаваць перадвыбарную праграму ў мясцовай газеце.

02/09/2008, naviny.by

Актывіст Руху арганізуе пікет у памяць зніклых палітыкаў

У Брэсцкі гарвыканкам пададзена адпаведная заяўка на 16 верасня, да дзевятай гадавіны знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

01/09/2008, www.charter97.org

Актывісту прапанавалі скардзіцца ў ЦВК

Актывіст Руху Сяргей Салаш патрабаваў азнаёміць яго з матэрыяламі праверкі сабраных за яго подпісаў грамадзян, на падставе якой яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Палітыку прапанавалі звяртацца да Ярмошынай.

29/08/2008, racyja.com

Архэ - "пад нямецкай акупацыяй"

У памяшканні гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы адбылася прэзэнтацыя ўнікальнага нумару часопіса “АРХЭ”, прысвечанага перыяду айчыннай гісторыі, калі Беларусь апынулася пад нямецкай акупацыяй.

28/08/2008, svaboda.org

Салдат В.Каратыш зарэгістраваны кандыдатам

Кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 зарэгістраваны вылучэнец АДС Віталь Каратыш.

Каляндар падзеяў

 

6 верасня
15.00. Мінск, Нікіфарава, 12 (ЖЭС 96)
Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Алесем Міхалевічам з удзелам Аляксандра Мілінкевіча

 

6 верасня
19.00. Мінск, Ляшчынскага, 19 (ЖЭС 101)
Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Дзянісам Садоўскім з удзелам Аляксандра Мілінкевіча



ТОП-ЛІСТ